?

Log in

No account? Create an account
Беларусы ў Варшаве's Journal
 
[Most Recent Entries] [Calendar View] [Friends]

Below are the 20 most recent journal entries recorded in Беларусы ў Варшаве's LiveJournal:

[ << Previous 20 ]
Monday, February 5th, 2018
3:43 pm
[kamunikat]
Літаратурны клуб “БД. Андэрграўнд” яднае творчую моладзь | Камунікат.org
Эмігранты Варшавы сустрэліся на літаратурнай вечарыне. Маладыя паэты з поставецкай прасторы дэкламавалі свае творы падчас чарговай сустрэчы літаратурнага клубу “Беларускі Дом. Андэрграўнд”.Гаворыць сустаршыня Беларускага Дому ў Варшаве Уладзімір Кобец:
– Гэта як лабараторыя для творчай пачынаючай моладзі, дзе яны ствараюць сябе, ствараюць сваю прастору, свой творчы космас. Я веру, ёсць вельмі вялікая будучыня, творчая будучыня. Тут, у межах нашага клуба “БД. Андэрграўнд” яны сябе рэалізуюць.Клуб “БД. Адэрграўд” стаў камунікатыўнай пляцоўкай творцаў альтэрнатыўных мастацкіх накірункаў. Працягвае завадатар сустрэчаў Аляксандр Салдаценка:
– У рамках гэтага цыклу адбываюцца аўтарскія вечары паэтаў, празаікаў, музыкаў, якія выступалі на вечарына... Болей...
Tuesday, January 23rd, 2018
3:34 pm
[kamunikat]
“Віктар Сямашка ды Кумпанія” выступяць у Варшаве | Камунікат.org
“Віктар Сямашка ды Кумпанія” запрашаюць на выступ у Варшаве. 24 студзеня ў Беларускім доме ў Варшаве выступяць удзельнікі праекту: віяланчаліст Джон Корнэл са Злучаных Штатаў, вакалістка Вераніка Лось з Беларусі і лідар праекту – Віктар Сямашка.Гэта таленавіты музыка-імправізатар і паэт з Менска, на сцэне – з канца 90-х гадоў. Удзельнічаў у розных праектах, сярод якіх – “Князь Мышкін” і “Нагуаль”. З’яўляецца аўтарам музычнай праграмы “Кракатук” на хвалях нашага Радыё Рацыя.Беларускае Радыё Рацыя Болей...
Monday, January 15th, 2018
2:23 pm
[kamunikat]
Гурты народных спеваў з Падляшша і Беларусі выступілі ў Варшаве | Камунікат.org
Падляшскі калектыў «Жэмэрва» разам з менскім гуртом «Рада» і дзіцячым калектывам «Калыханка» з аграгарадка Міханавічы Менскага раёна далучыліся да агульнапольскай дабрачыннай акцыі «Вялікі аркестр святочнай дапамогі» (Wielka orkestra świątecynej pomocy).
Гаворыць удзельніца гурта «Жэмэрва» Анна Фіёнік:
– Вельмі добра атрымалася, бо маглі мы прыехаць не толькі самі як калектыў «Жэмэрва», але і прывезці гасцей з Беларусі: калектыў «Калыханка» з Міханавічаў з-пад Менска і калектыў «Рада» з Менска. З імі мы калядавалі на Падляшшы, у Бельску Падляшскім, на Шчодры вечар, 13 студзеня. А 14 студзеня, у Новы год, змаглі з імі прыехаць у Варшаву і пакалядаваць тут.Святочны канцэрт адбыўся ў цэнтр... Болей...
Thursday, January 11th, 2018
10:15 am
[kamunikat]
Беларускі дом у Варшаве набірае на курсы польскай мовы | Камунікат.org
Экспэрымэнт зь першай групай навучэнцаў аказаўся пасьпяховым, са студзеня курсы базавай польскай мовы пашырацца.Ад сярэдзіны студзеня каля 30 чалавек будуць вывучаць польскую мову на бясплатных курсах, якія адчыніў Беларускі дом у Варшаве. Хто праходзіць на гэтыя курсы? Што ў вывучэньні польскай мовы даецца найскладаней? Як запісацца на заняткі? Гэтыя пытаньні мы задаем арганізатарам курсаў – супрацоўнікам Беларускага дому Ларысе Караленцы і Ўладзімеру Кобецу.14 студзеня пачнецца другі сэмэстар заняткаў польскай мовы, арганізаваных Беларускім домам у Варшаве. Колькасьць удзельнікаў курсаў расьце. У дадатак да першай групы з 12 чалавек, якая вывучае польскую мову з кастрычніка, заняткі пачне другая група колькасьцю ў 20 чалавек. Запісацца на курсы можна, выслаўшы мэйл на адрас Беларус... Болей...
Saturday, December 23rd, 2017
3:18 pm
[kamunikat]
Магілёўскі дзіцячы хоспіс шукае дапамогі ў Польшчы | Камунікат.org
У Варшаве адбылася дабрачынная сустрэча для Магілёўскага дзіцячага хоспіса. Дзіцячы хоспіс з’яўляецца грамадскай арганізацыя і цалкам фінансуецца за кошт дабрачынных ахвяраванняў.
Супрацоўнікі хоспісу апекуюцца каля трыццаццю цяжкахворымі дзеткамі ў Магілёве. Гаворыць прадстаўнік Магілёўскага дзіцячага хоспісу, Алена Болдзіна:
— Калі сутыкаешся з такім дыягназам, гэтая дапамога ў выглядзе фінансавых ці матэрыяльных сродкаў, ці нейкіх забавак у нейкай ступені можа нівеляваць гэтыя боль і цяжар. Пасля Чарнобыльскай аварыі дзіцячая анкалогія значна памаладзела.
Беларускі Дом у Варшаве стаў партнёрам Магілёўскага дзіцячага хоспіса, гаворыць сустаршыня Беларускага Дому Уладзімір Кобец:— Мы адкрылі адмысловы рахунак для добраахвотных ахвяраванняў на карысць хоспісу. Кожны, ... Болей...
1:24 pm
[kamunikat]
Беларуская ялінка ў Варшаве | Камунікат.org
Дзіцячае свята «Беларуская ялінка» адбылося ў Варшаве. Дзеці гулялі ў калядныя гульні, а таксама паўдзельнічалі ў інтэрактыўным спектаклі.
Гаворыць галоўны аніматар свята, беларуская літаратарка Валярына Кустава:
— Прыйшло некалькі дзясяткаў беларускіх дзетак у беларускі дом. Больш за дзве гадзіны мы бавіліся са святым Мікалаем. Разыгрывалі інтэрактыўны спектакль. Усе па-беларуску, з пачастункамі. З падарункамі. Мне здаецца, галоўнае, што задаволеныя самі дзеткі.
Ролі святога Мікалая і злодзея Гаргундзеля выконваў беларускі артыст і драматург Васіль Дранько-Майсюк:— Тут былі дзеці рознага ўзросту: і вялікія, адзінаццаць год, і двухгадовыя. Заўсёды ёсць пэўныя цяжкасці, але мне падаецца, што ўдалося іх захапіць гісторыяй пра выкраданне святога Мікалая, што яго тр... Болей...
Friday, December 15th, 2017
8:40 am
[kamunikat]
У Варшаве паказалі беларускі фільм пра Монтэ-Касына | Камунікат.org
Стужка атрымала «Сярэбраную шаблю» VIII Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў.Сёньня ў Варшаве прайшоў паказ беларускага дакумэнтальнага фільму «Монтэ-Касына. Доўгая дарога дадому» беларускага рэжысэра Аляксея Раковіча. Стужка атрымала другую ўзнагароду «Сярэбраную шаблю» VIII Міжнароднага фэстывалю гістарычных і ваенных фільмаў у катэгорыі ваеннага фільму.Фільм расказвае пра тое, якім чынам амаль 10 тысяч беларусаў апынуліся ў 2 Польскім корпусе, якую ролю адыгралі ў бітве пад Монтэ-Касына, які несправядлівы лёс іх чакаў пасьля завяршэньня вайны. Іх ніхто не лічыў нават вэтэранамі, іх разам з сем'ямі высылалі ў ссылку.У 1941 годзе Сталін і польскае кіраўніцтва дамовіліся стварыць польскую армію на тэрыторыі СССР, якой павінен быў кіраваць... Болей...
Wednesday, December 13th, 2017
2:38 pm
[kamunikat]
Вячаслаў Швед прэзентаваў кнігу пра паўстанне 1863 | Камунікат.org
Кнігу „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губерня” прэзентавалі ў Варшаве.Выданне стала вынікам пяцігадовай працы ў архівах Вільні, Гародні і Варшавы. Гаворыць аўтар кнігі, прафесар Вячаслаў Швед:
– Мая кніга „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губернія” – гэта кніга гімн паўстанцам, якія паходзяць з тэрыторыі Гарадзенскай губерніі, ці па паўстанцку Гарадзенскага ваяводства – тэрыторыя Берасцейшчыны, Гарадзеншчыны, Беласточчыны.Прэзентацыя кнігі прафесара Шведа адбылася ў Беларускім Доме ў Варшаве. Сродкі на выданне навуковага даследвання лёсаў паўстанцаў збіралі талакой. Кнігу „Рэквіем паўстанцам 1863-1864 гадоў. Гродзенская губерня” можна набыць у менскай кнігарні „Акадэмкніга”.Эдуард Жолуд, Бела... Болей...
Tuesday, December 5th, 2017
11:33 am
[kamunikat]
Беларускія дыпляматы ды іх жонкі прадавалі тавары на кірмашы | Камунікат.org
Дыппрадстаўніцтва краіны ўдзельнічала ў Міжнародным дабрачынным кірмашы ў Варшаве. Як штогод у сьнежні, учора ў цэнтры польскай сталіцы адбыўся Міжнародны дабрачынны кірмаш, які ладзіць Клюб жонак амбасадараў, акрэдытаваных у Польшчы (SHOM). У юбілейным, 10-ым кірмашы прынялі ўдзел прадстаўнікі 51 амбасады, у тым ліку дыпляматычнага прадстаўніцтва Беларусі ў Польшчы.Мерапрыемства ладзіцца, каб сабраць грошы на дапамогу дабрачынным арганізацыям. А купіць на кірмашы можна самыя разнастайныя рэчы, як прадукты харчаваньня, прывезеныя з розных краін, так і сувэніры, бытавыя прыналежнасьці, падарункі. Як звычайна на двух паверхах гатэлю Marriott нельга было прапхнуцца, столькі наведвальнікаў і пакупнікоў прыйшло на кірмаш. А патранат над мерапрыемствам узяла на сябе жонка прэзыдэнта Польшчы Агат... Болей...
Saturday, December 2nd, 2017
12:56 pm
[kamunikat]
Беларускія недзяржаўныя выдавецтвы прыехалі на кірмаш у Варшаву | Камунікат.org
Больш за сто выдавецтваў і фундацыяў прэзентуюць сябе ў каралеўскім замку, сярод іх таксама і беларусы. Беларускі Дом у Варшаве арганізаваў свой стэнд на 26-ым Кірмашы гістарычнае кнігі.Сярод прывезеных выданняў – “Ліцвіны ў Гвардыі Напалеона”, забароненыя для прэзентацыі ў Беларусі творы СБМаўца Вікенція Мароза, а таксама шэраг публікацыяў, прысвечаных вялікаму юбілею 500-годдзя друкавання Бібліі Францішкам Скарынам.
Гаворыць сустаршыня Беларускага Дома ў Варшаве Уладзімір Кобец:
– Беларускі дом, як асяродак беларускага жыцця ў Варшаве, як цэнтр культурнага беларускага жыцця, у гэтым годзе вырашыў арганізаваць беларускі ўдзел у Кірмашы гістарычнае кнігі – падарыць беларусам Варшавы кніжкі недзяржаўных беларускіх выдавецтваў. У нас вы можаце знайсці кніжкі 6... Болей...
Monday, November 27th, 2017
7:31 pm
[kamunikat]
У Беларусі адраджаюцца забытыя стравы | Камунікат.org
Сёньняшняя беларуская кухня шмат у чым савецкая. Аднак у грамадзтве зьявіўся інтарэс да забытай нацыянальнай кухні. Дзякуючы аматарам адраджаюцца забытыя стравы.Яшчэ 100 год таму беларуская кухня выглядала зусім інакш. Стравы мелі моцны рэгіянальны ды рэлігійны характар. Потым адбылася вялікая мешаніна ды ўніфікацыя. Гэты працэс адбываўся згодна з наступнай формулай «адзін лідар, адна партыя ды адна кухонная кніга». У выніку сёньня многія беларусы ня ведаюць, што елі іхнія дзяды, ані як называліся тыя стравы.Гэты прагал вось ужо які год спрабуе запоўніць вядомы беларускі гісторык, публіцыст Алесь Белы. Ён выдаў шэраг кніг на тэму беларускай кухні, сярод якіх «Наша страва: сапраўдная беларуская кухня», «Ліцьвінская кухня», «Энциклопедия белорусской ... Болей...
Saturday, November 25th, 2017
7:09 pm
[kamunikat]
У Варшаве прайшла канферэнцыя прысвечаная БНР | Камунікат.org
Беларуская Народная Рэспубліка і традыцыя беларускай дзяржаўнасці. Адмысловую канферэнцыю, прысвечаную 100-годдзю БНР, арганізаваў Цэнтр беларускіх студыяў Варшаўскага ўніверсітэта.Навуковы сход урачыста адкрыў дырэктар Студыюм Усходняй Еўропы Ян Маліцкі. Гісторык зазначыў, што нягледзячы на тое, што БНР не ўдалося абараніць незалежнасць, важна тое, што беларусы разам з іншымі народамі Еўропы заявілі пра сваё імкненне да самастойнасці:
– Удзельнікі і арганізатары хочуць прыгледзецца 100-годдзю Беларускай Народнай Рэспублікі, якое набліжаецца, БНР, як спробе стварэння незалежнай беларускай дзяржавы. Варта памятаць, што мы гаворым пра дзяржаву, якая не была адной на мапе рэгіёна, а была адной з тых, якія з’яўляліся на гэтым абшары пасля развалу Расейскай імперыі.Удзельнікі зазна... Болей...
9:59 am
[kamunikat]
Кухня яднае беларусаў з палякамі | Камунікат.org
У Варшаве праходзіць сапраўдны «беларускі тыдзень».З нагоды Х юбілейнага канцэрту «Салідарныя з Беларусьсю» грамадзкая ініцыятыва «Свабодная Беларусь» зладзіла цыкл імпрэзаў, прасьвечаных Беларусі. Праз фільмы, музыку ды кухню арганізатары хацелі наблізіць палякам Беларусь. Мы пабывалі на адной з такіх імпрэзаў.22 лістапада ў польскай сталіцы адбыўся юбілейны 10-ты канцэрт «Салідарныя з Беларусьсю». Сёлета канцэрт суправаджаў цыкл тэматычных імпрэзаў, прысьвечаных Беларусі. Гэта й паказ беларускіх дакумэнтальных фільмаў, народныя сьпевы, баявыя мастацтвы. Таксама арганізатары вырашылі паказаць палякам Беларусь праз кухню, праз прызму кулінарных повязяў паміж двума народамі. У варшаўскай кавярні «Szczyt Wszystkiego» адбылася дыскус... Болей...
Saturday, November 11th, 2017
7:45 pm
[kamunikat]
Беларуская выстава «Этна ў сучасным чытанні» адкрылася ў Варшаве | Камунікат.org
Мастацкая выстава «Этна ў сучасным чытанні» распачалася ў Варшаве. Сямнаццаць дыпломных работ выпускнікоў Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту прадстаўлены ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве.
Гаворыць дырэктар Цэнтру Міхаіл Рыбакоў:
– Тыя гады, калі паміж Польшчай і Беларуссю, мякка кажучы, былі даволі не цёплыя адносіны, яны прайшлі. Цяпер мы ідзем насустрач адзін аднаму. Павінны як мага болей ведаць адзін пра аднаго. Анджэй Бжоза, дырэктар Міжнароднага фестывалю гістарычных і вайсковых фільмаў: Тое, што тут дэманструюць беларусы, ёсць вельмі цікавай лекцыяй.У бліжэйшыя два тыдні выставу можна будзе наведаць у Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве ад 8 да 16 гадзіны.Эдуард Жолуд, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава Фота аўтара Болей...
2:53 pm
[kamunikat]
Вайцюшкевіч у Варшаве сыграў свой асеньні канцэрт | Камунікат.org
Бард расказаў таксама аб сумесным канцэрце з Ярамірам Нагавіцам.Зьміцер Вайцюшкевіч бавіць публіку ў Польшчы ўжо больш за дзесяць гадоў. У варшаўскім тэатры Buffo на Расейскім вечары Тодар паціху прасоўвае беларускія песьні.
Цягам году бард часта выступае з сольнымі канцэртамі для польскіх беларусаў на Падляшшы, бо то і не далёка ад мяжы з яго любімых Вайцюшкоў.
У Варшаве ў клюбе Dzika strona Wisły Вайцюшкевіч грае канцэрт два разы угод: вясной і восеньню. І вось у сераду сыграў свой асеньні канцэрт.Рэпартаж Яланты Сьмялоўскай у далучаным файле Болей...
Wednesday, November 1st, 2017
6:44 pm
[kamunikat]
Дзяды: хто з беларусаў пахаваны ў Варшаве? | Камунікат.org
Штогод беларуская грамада наведвае магілы беларусай ня толькі ў Варшаве, але і іншых польскіх гарадах.Пачатак лістапада – гэта час, калі прынята наведваць магілы сваякоў і блізкіх. Штогод беларуская грамада наведвае магілы беларусай ня толькі ў Варшаве, але і іншых польскіх гарадах.Гэта магілы Станіслава Манюшкі, Марыі Ямант, Яна Булгака, Тадэвуш Далэнга-Мастовіч, Чэслаў Немэн і іншыя.Арганізатарам беларускіх Дзядоў у Польшчы зьяўляецца ініцыятыва Беларуская нацыянальная памяць.Беларуская нацыянальная памяць запрашае на супольнае наведваньне магіл беларусаў на Павонзках 2 лістапада. Правадніком на беларускіх Дзядах будзе Зянон Пазьняк.
Збор удзельнікаў а 14 гадзіне каля гандлёвага цэнтру Аркадыя.Лідар БНП Анатоль Міхнавец расказвае, хто з беларусаў пахаваны на варшаўскай нэкраполіі ... Болей...
Monday, October 30th, 2017
2:14 pm
[kamunikat]
Памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій ушанавалі ў Варшаве | Камунікат.org
Акцыя «Вяртанне імёнаў» прайшла каля «Катыньскага каменя» на Замкавай Плошчы. Удзельнікі прачыталі каля 300 імёнаў людзей, якія загінулі ў вынніку вялікага тэрору.
Гаворыць, арганізатар «Вяртання імёнаў», Валянціна Чубарава:
— Мне здаецца, што мы знайшлі нейкі правільны фармат у гэтым сэнсе, бо прыходзяць людзі, і палякі, і беларусы, і украінцы, для якіх гэта таксама важна, і якім блізкая гэтая інтанацыя, блізкае гэтае стаўленне да ахвяр, і якія адчуваюць наколькі гэта нас аб’ядноўвае і наколькі важна прачытаць гэтыя імёны.Даніну памяці ахвярам савецкіх рэпрэсій аддавалі прадстаўнікі розных дыяспар Варшавы, сярод якіх і беларусы. Працягвае беларускі журналіст, Аляксандр Папко:
— Мы павінны памятаць гэтых людзей называючы імёны. Мы а... Болей...
Thursday, October 26th, 2017
12:54 pm
[kamunikat]
«Jakub Quiz». У Варшаве народзіны Коласа адзначаць інтэлектуальнай гульнёй | Камунікат.org
3-га лістапада будуць адзначацца 135 ўгодкі народзінаў Якуба Коласа. Па-свойму ўшанаваць вялікага пісьменніка вырашылі і беларусы Варшавы. У польскай сталіцы на падабенства вядомага разумовага спаборніцтва «Jack Quiz» арганізуюць інтэлектуальную гульню «Jakub Quiz».
Ідэя вынікла ў магістранта Варшаўскага ўніверсітэту Аляксандра Лапка, які рэгулярна арганізоўвае масавыя інтэлектуальныя спаборніцтвы. Аляксандр Лапко зазначае, што для яго гэта таксама справа асабістая, бо з Якубам Коласам звязана ягоная сямейная гісторыя.Аляксандр Лапко: Якуб Колас з’яўляецца адным з сімвалаў Беларусі, беларускае творчасці, інтэлігенцыі. Разам з Янкам Купалам яны стваралі беларусаў як нацыю, і таму я вырашыў зрабіць для беларусаў Варшавы гульню, каб яны таксама адчувалі сябе ча... Болей...
Sunday, October 22nd, 2017
2:40 pm
[kamunikat]
Андрусь Такінданг праспяваў беларусам пра варшаўскі кебаб | Камунікат.org
Беларускі музыка Андрусь Такінданг даў акустычны канцэрт у Беларускім Доме. Дзясяткі жыхароў польскай сталіцы прыйшлі паслухаць артыста ў акампанеменце з домрай.Сярод вядомых песняў былі і цалкам новыя творы:
– Гэта для мяне такі эксперымент, бо 50% – гэта цалкам новыя песні, якія я наогул нідзе не выконваў. Песні напісаліся ў Варшаве за час майго гасцявання. Песня пра кебаб „Дай мне кебаб”, была цалкам напісана ў Варшаве.Апроч Андруся Такінданга ў той самы вечар у Беларусім Доме выступілі таксама іншыя музыкі – Ілля Фаляжынскі ды Аляксандр Салдаценка.Беларускае Радыё Рацыя Болей...
2:37 pm
[kamunikat]
У Варшаве прэзентавалі новую кнігу Ігара Мельнікава | Камунікат.org
У польскай сталіцы прэзентавалі кнігу «Мяжа была пад Менскам. 1921-1941». У новай працы гісторык Ігар Мельнікаў распавядае пра жыццё памежнікаў, кантрабанду ды шпіёнскія жарсці.У кнізе змешчаны ўнікальныя здымкі, якія былі знойдзены гісторыкам у архівах, а таксама былі выкуплены на аўкцыёнах.
– Кантрабанда і вайна выведак. Напрыклад, чытач зможа ўбачыць і даведацца дзе польская выведка мела ў Менску свае схроны для перадачы інфармацыі. Як савецкая выведка дзейнічала ў Польшчы, у Заходняй Беларусі. Гэтыя факты вельмі цікавыя і яны праходзяць пра лёс звычайных людзей.Прэзентацыя выдання адбылася ў варшаўскім «Доме сустрэчаў з гісторыяй». Паслухаць лекцыю навукоўца прыйшло нямала ўраджэнцаў Беларусі, якія пасля ІІ Сусветнай вайны апынуліся ў межах сучаснае Польш... Болей...
[ << Previous 20 ]
About LiveJournal.com